Расея не хацела купляць польскія яблыкі, цяпер набывае польскі гной


Міністэрства сельскай гаспадаркі Расеі прызналася, што ў іх моцны дэфіцыт гною. З-за адсутнасці кампосту яны не могуць вырошчваць нават грыбы.

«Мне, шчыра кажучы, сорамна, што мы кампост, па сутнасці гной, які можам у сябе ў Расеі вырабіць [вязем з-за мяжы], гэта, вядома, глыбока няправільна», – заявіў прадстаўнік Мінсельгаса Пётр Чэкмароў.

Дырэктар дэпартамента раслінаводства Мінсельгаса паведаміў, што ў Расеі вырабляецца толькі 50 тысячаў тон кампосту, а патрэбна – 360 тысячаў. Зараз распрацоўваюцца праекты, якія могуць паменшыць дэфіцыт гною.

«І тады не трэба будзе везці гной з Польшчы і іншых краін», – зацвердзіў Чэкмароў.

Такая вялікая колькасць гною патрэбна для расейскіх грыбных фермаў. Вырошчванне грыбоў у Расеі развіваецца вельмі хуткімі тэмпамі. У 2016 годзе яны вырабілі 9,6 тыс. тон грыбоў, у 2017 годзе – 16,1 тыс. тон, а ў бягучым годзе вытворчасць можа скласці да 38 тысяч тон.

ПЯ, belsat.eu паводле Interfaks

Стужка навінаў