Расея абмежавала пастаўкі мяса чатырох беларускіх прадпрыемстваў


Рассельгаснагляд з 8 траўня ўвёў часовыя абмежаванні на пастаўкі мясной прадукцыі чатырох беларускіх прадпрыемстваў, гаворыцца на сайце службы.

Паведамляецца, што «у сувязі з паўторным выяўленнямі парушэнняў ветэрынарна-санітарных патрабаванняў Еўразійскага эканамічнага саюзу і Расейскай Федэрацыі» з 8 траўня 2019 года ўведзеныя часовыя абмежаванні на пастаўкі на тэрыторыю РФ вырабаў наступных беларускіх прадпрыемстваў:

  • Лунінецкае райпо, каўбасны цэх філіялу «Нарыхтоўча-вытворчы камбінат «Палессе» (паўторнае выяўленне ДНК свінні, не заяўленай на маркіроўцы ў абваленай ялавічыне – 2019/04/09);
  • ААТ «Магілёўскі мясакамбінат» (паўторнае выяўленне бензіпеніцыліну ў каўбасных вырабах з мяса птушкі – 2019/04/08);
  • УП «Пінскі кааппрам» Пінскага райспажыўсаюза (паўторнае выяўленне тэтрацыкліну ў ялавічыне – 2019/04/09);
  • УП «Рывіерагрупп» (паўторнае выяўленне перавышэння колькасці мікраарганізмаў у ялавічыне – 2019/04/04).
Hавiны
Расея скасавала забарону на пастаўкі з Беларусі малака без упакоўкі. Але іншыя абмежаванні застаюцца
2019.05.07 12:16

Акрамя таго, Рассельгаснагляд увёў рэжым ўзмоцненага лабараторнага кантролю ў дачыненні да прадукцыі пяці беларускіх прадпрыемстваў: ТАА «Аляксандраў», ТАА «Бетпак», ААТ «Брэсцкі мясакамбінат», філіял Пружанскага раённага спажывецкага таварыства «Камбінат кааператыўнай прамысловасці» (цэх мясных паўфабрыкатаў), ААТ « Слуцкі сыраробны камбінат».

КА belsat.eu

Стужка навінаў