Расейцы абсталююць суперсучасны танк T-14 унітазам


«Армата» – першы расейскі танк, які будзе абсталяваны прыбіральняй, паведамілі агенцтву ТАСС прадстаўнікі Уральскага канструктарскага бюро транспартнага машынабудавання.

У гэтым танку «прадугледжана магчымасць выканання экіпажам працяглых баявых задач, таму ў ім ёсць так званы СЖО – сродак жыццезабеспячэння або, прасцей кажучы, прыбіральня».

Танк «Армата» быў упершыню паказаны шырокай публіцы ў 2015 годзе на парадзе ў гонар Дня Перамогі ў Маскве. Падчас рэпетыцыі напярэдадні таго параду адзін з танкаў «Армата» заглох.

ЮВ, belsat.eu, паводле ТАСС

Стужка навінаў