Відэазапісы з камераў відэаназірання ў Керчанскім каледжы, дзе 18-гадовы студэнт Вячаслаў Раслякоў здзейсніў масавы расстрэл, апублікаваў тэлеканал «Вести. Крым».
Фрагмент выпуску навінаў быў апублікаваны на аффіцыйным тэлеканале YouTube, але праз некаторы час відэасюжэт выдалілі. Праўда, у сеціве відэаролік ужо паспеў распаўсюдзіцца.
Ахвярамі атакі 17 кастрычніка сталі 21 асоба, у тым ліку сам Раслякоў. Падчас нападу было паранена і траўмавана 73 чалавекі, 47 з іх шпіталізаваны, сярод іх – 25 дзяцей. Трое пацярпелых у шпіталях у меншай ступені цяжкасці, дзесяць – у цяжкім стане. У астатніх пацярпелых раненні сярэдняй цяжкасці.
18-гадовы Раслякоў меў дазвол на нашэнне зброю. Помпавую стрэльбу забойца набыў у спецыялізаванай краме.
СК, belsat.eu