Расейскія ўлады сцвярджаюць, што цэзій-137 трапіў у арганізм лекара не праз выбух пад Северадзвінскам


Улады Архангельскай вобласці пацвердзілі, што ў аднаго з лекараў, што дапамагаў пацярпелым у выбуху на сакрэтным вайсковым аб’екце ў паселішчы Нёнакса, знайшлі ў арганізме радыеактыўны нуклід цэзій-137. Аднак яны падкрэсліваюць, што цэзій-137 трапіў у арганізм медыка нібыта праз ежу, а не ў выніку кантактаў з пацярпелымі.

Пра гэта паведаміў прэс-цэнтр ураду Архангельскай вобласці.

Паводле ўладаў, спецыялісты завяршылі абследавання архангельскі лекараў, якія дапамагалі ў ліквідацыі наступстваў надзвычайнага здарэння ў Нёнаксе. Абследаванне прайшлі больш за 110 чалавек і «перавышэння дапушчальных узроўняў радыеактыўнасці не выяўлена».

«Па выніках праведзенага клінічнага абследавання ні ў адным выпадку не выяўлена радыеактыўнага забруджвання адзення, паверхні цела. Не выяўлена таксама інкарпарацыі радыенуклідаў», – сцвярджаюць ва ўрадзе Архангельскай вобласці.

Між тым, улады ўпершыню пацвердзілі, што ў аднаго з лекараў у мышачнай тканіны сапраўды знайшлі радыеактыўны цэзій-137.

«Аднак спецыялісты не звязваюць гэты факт з удзелам у ліквідацыі наступстваў інцыдэнту ў Нёнаксе. Па заключэнні спецыялістаў ФМБА (Федэральнага медыка-біялагічнага агенцтва – заўв. belsat.eu) Расеі, цэзій-137 з’яўляецца прадуктам распаду радыенуклідаў і мае ўласцівасць назапашвацца ў рыбе, грыбах, лішайнікі, багавінні. З пэўнай доляй імавернасці можна меркаваць, што ў арганізм чалавека гэты элемент трапіў праз прадукты, якія ён прымаў у ежу», – адзначаецца ў прэс-рэлізе ўраду.

Раней СМІ паведамілі: калі ў шпіталь даставілі пацярпелых у выбуху на сакрэтным вайсковым аб’екце, лекараў не папярэдзілі, што трагічнае здарэнне было звязанае з радыяцыяй. У выніку прынамсі ў аднаго з лекараў у арганізме знайшлі радыеактыўны нуклід цэзій-137. Усе медыкі, хто кантактаваў з пацярпелымі ад выбуху, падпісалі дакумент аб неразгалошванні – на гэтым настойвалі працаўнікі ФСБ.

  • Выбух сакрэтным вайсковым аб’екце ў паселішчы Нёнаксаа, што за 40 км ад Северадзвінску Архангельскай вобласці, адбыўся 8 жніўня. Пасля здарэння прэс-служба адміністрацыі Северадзвінску заявіла аб «кароткачасовым павышэнні радыяцыйнага фону». Праз павышэнне радыяцыйнага фону ў Архангельску і Северадзвінску мясцовыя жыхары раскупілі ўвесь ёд. У Расгідрамет заявілі, што 8 жніўня ў Северадзвінску магутнасць дозы гама-выпраменьвання была перавышаная ў 4-16 разоў у параўнанні з фонавымі значэннямі.
  • У выніку выбуху загінулі 7 чалавек, у тым ліку пяць працаўнікоў дзяржаўнай карпарацыі «Расатам». Яшчэ трое атрымалі траўмы і апёкі рознай ступені цяжкасці. У карпарацыі адзначылі, што здарэнне адбылося «пры выпрабаванні вадкаснай рэактыўнай рухальнай устаноўкі» ў перыяд працаў, «звязаных з інжынерна-тэхнічным суправаджэннем ізатопных крыніцаў харчавання на вадкаснай рухальнай устаноўцы».
  • Эксперты ставяць пад сумнеў афіцыйную версію выбуху на сакрэтным вайсковым аб’екце ў паселішчы Нёнакса. Яны адзначаюць, што выбух вадкаснай рэактыўнай рухальнай устаноўкі не мог прывесці да радыяцыйнага выпрамянення. Адмыслоўцы падазраюць, что выбух і выпраменьванне радыяцыі стала вынікам аварыі падчас выпрабаванняў крылатай ракеты з ядравай устаноўкай. Імаверна, гаворка ідзе пра ракету 9М730 «Буревестник» (NATO пазначае яе як SSC-X-9 Skyfall).

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў