Расейскі журналіст папрасіў дэпутатаў праверыць уваскрашэнне Хрыста на фэйкавасць


Спікер Дзярждумы Вячаслаў Валодзін і кіраўнік РПЦ Патрыярх Кірыл. Фота – Russian State Duma Photo Service/TASS

Дзяржаўная Дума Расеі прыняла Закон аб фэйкавых навінах і гэта змусіла рэдактара выдання «ТочкаНьюс» даведацца, што ж цяпер рабіць з уваскрашэннем Хрыста.

У афіцыйным запыце на імя спікера Дзярждумы выданне пытаецца ці уваскрашэнне Хрыста – фэйк, ці праўдзівая інфармацыя?

У Расеі ўводзяць пакаранне за фэйкі і «непавагу да ўлады»

Паводле прынятага законапраекту, фэйк – гэта недакладная інфармацыя, якая выдаецца за праўду, і якая «стварае пагрозу нанясення шкоды жыццю і (або) здароўю грамадзянаў ды маёмасці, пагрозу масавага парушэння грамадскага парадку і (або) грамадскай бяспекі або пагрозу стварэння перашкодаў функцыянавання або спынення функцыянавання аб’ектаў жыццезабеспячэння, транспартнай або сацыяльнай інфраструктуры, крэдытных арганізацыяў, аб’ектаў энергетыкі, прамысловасці або сувязі».

ЮВ, belsat.eu, паводле tochkanews.ru

Глядзі таксама
Каментары