У Расеі ўводзяць пакаранне за фэйкі і «непавагу да ўлады»


Фота IZ.ru

Большасць дэпутатаў Дзярждумы РФ прагаласавалі за закон «аб фэйкавых навінах», дакумент быў прыняты ў трэцім чытанні.

Цяпер, пасля выяўлення фэйкавых навін у інтэрнэце, Раскамнагляд будзе адразу блакаваць сайты, якія іх распаўсюджваюць. Онлайн-выданням будзе прадстаўлена магчымасць «неадкладна» выдаліць такія навіны. Навінавыя агрэгатары з-пад дзеяння закона выведзеныя, традыцыйныя СМІ забарона таксама не закране.

Акрамя таго, за фэйкі будзе прадугледжана адміністратыўнае пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры ад 30 да 100 тысяч рублёў (прыкладна 455-1520 долараў ЗША). Калі ў выніку загінулі людзі, штраф складзе 300-400 тысяч рублёў.

Што такое «фэйк» на думку расейскіх дэпутатаў? Паводле тэксту законапраекта, гэта недакладная інфармацыя, якая выдаецца за праўду, якая «стварае пагрозу нанясення шкоды жыццю і (або) здароўю грамадзян, маёмасці, пагрозу масавага парушэння грамадскага парадку і (або) грамадскай бяспекі альбо пагрозу стварэння перашкод функцыянаванню або спынення функцыянавання аб’ектаў жыццезабеспячэння, транспартнай або сацыяльнай інфраструктуры, крэдытных арганізацый, абʼектаў энергетыкі, прамысловасці або сувязі».

Кажучы пра «неадкладнае» выдаленне навіны, чыноўнікі не акрэсліваюць у законе канкрэтны прамежак часу, за які навіна мусіць быць выдаленая. У кожным канкрэтным выпадку гэта вызначае прадстаўнік Раскамнагляду.

Таксама сёння Дзярждума прыняла закон, які ўводзіць пакаранне за публікацыі «з яўнай непавагай да ўлады» у інтэрнэце.

Раскамнагляд будзе патрабаваць ад уладальнікаў сайтаў выдаліць на працягу содняў інфармацыю, якая нібыта ўтрымлівае такую знявагу. Іначай сайт будзе заблакаваны, а публікацыя пастоў, якія ўтрымліваюць непавагу да ўлады, будзе лічыцца дробным хуліганствам. За першую такую ​​публікацыю на працягу года пагражае штраф 30-100 тысяч рублёў, за другі – штраф 100-200 тысяч рублёў або арышт на тэрмін да 15 сутак, за трэцяе парушэнне штраф павялічваецца.

КА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары