Расейскі ўрад падрыхтаваў план аднаўлення эканомікі пасля эпідэміі


Урад Расеі прадставіў праект плану аднаўлення расейскай эканомікі і даходаў грамадзянаў пасля эпідэміі COVID-19, перадае «Интерфакс».

План разлічаны да канца 2021 года. Рэалізаваць яго плануецца ў тры этапы.

Першы этап – «стадыя адаптацыі», якая прыйдзецца на канец II квартала – III квартал 2020 году. Мэта этапу – не дапусціць распаўсюду рэцэсіі на больш шырокае кола галін і стабілізаваць сітуацыю ў найбольш пацярпелых галінах.

Другі этап – «стадыя аднаўлення» – IV квартал 2020 году – II квартал 2021 году. Вынікам этапу павінен стаць аднаўленчы рост эканомікі, выхад на траекторыю ўстойлівага росту.

Трэці этап – «актыўны рост», які выпадзе на III-IV кварталы 2021 году. На гэтым этапе плануецца забеспячэнне актыўнага эканамічнага росту і набліжэнне да нацыянальнай мэты – забеспячэння эканамічнага росту тэмпамі, вышэйшымі за сусветныя. Мяркуецца, што ўсе эканамічныя абмежаванні, уведзеныя праз каронавірус, на той момант ужо будуць знятыя.

Да канца 2021, згодна з праектам плана, павінен быць забяспечаны ўстойлівы рост рэальных грашовых даходаў насельніцтва, зніжэнне беспрацоўя да ўзроўню не больш за 5%, рост ВУП на ўзроўні не менш за 2,5% у гадавым вылічэнні.

Hавiны
Лукашэнка зацвердзіў меры па падтрымцы эканомікі ва ўмовах пандэміі
2020.04.24 20:22

У Беларусі Аляксандр Лукашэнка 24 красавіка падпісаў Указ № 143 «Аб падтрымцы эканомікі». Дакумент прадугледжвае падтрымку асобных галінаў эканомікі, «найбольш схільных да неспрыяльнага ўздзеяння цяперашняй эпідэміялагічнай сітуацыі».

У траўні урад пачаў распрацоўваць яшчэ 4 указы па падтрымцы асобных сектараў эканомікі, што пацярпелі праз эпідэмію каронавірусу.

КА belsat.eu

Стужка навінаў