Расейскі напой «Смешарики» забаранілі ў Беларусі


Забаронены напой.
Фота: gosstandart.gov.by

Напой «Смешарики» з Расеі са смакам грушы і яблыка трапіў у рэестр небяспечнай прадукцыі, забароненай да ўвозу і абарачэння ў Беларусі. Пра гэта паведамляе Дзяржстандарт.

Вытворцам напою з’яўляецца ТАА «Здоровые продукты».

На ўпакоўцы напоі паведамляецца, што 100 грамаў напою змяшчаюць 2,5117 мг вітаміну С, але фактычна ў прадукце няма. Таксама на ўпакоўцы было недакладна паказана колькасць вітамінаў В6 і В1. А вось вітаміну РР была значна больш заяўленага: 2 мг замест 0,215 мг.

Эксперты мяркуюць, што гэта ўводзіць спажыўцоў у зман і стварае пагрозу іх жыццю і здароўю.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў