Расейскі касманаўт беларускага паходжання: «Беларусія» і Расея – адна зямля


Пасля вяртання з Міжнароднай касмічнай станцыі Алег Навіцкі даў прэс-канферэнцыю ў Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў імя Юрыя Гагарына.

Касманаўт распавёў пра працу на арбіце, а таксама пра сваё стаўленне да Беларусі. «Мне вельмі падабаецца прыязджаць туды ў адпачынак ды адпачываць там», – сказаў Навіцкі.

«Я вельмі люблю Беларусію і не аддзяляю яе ад Расеі. Для мяне гэта адна зямля, адзін народ. Так, я там нарадзіўся, там атрымаў адукацыю, у мяне там усе блізкія», – дадаў касманаўт.

Алег Навіцкі нарадзіўся ў горадзе Чэрвень (Менская вобласць). Першы раз ён паляцеў у космас 23 кастрычніка 2012 г.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў