Расейскі ЧС-2018 па футболе будзе абслугоўваць армія прастытутак


Напярэдадні мундыялю расейскія ўлады пачалі «ваяваць» з бардэлямі, якія няблага падрыхтаваліся да чэмпіянату свету па футболе.

Паводле брытанскага выдання «Daily Mail», кожны трэці ангельскі заўзятар, які едзе на чэмпіянат, марыць пра расейскіх прыгажунь. Дакладней… пра секс з імі. Малаверагодна, што заўзятары з іншых краінаў неяк адрозніваюцца ад ангельцаў.

Гэта выдатна ўсведамляюць расейскія бандыты, якія спецыялізуюцца на секс-бізнесе. Апошнія некалькі месяцаў адбываецца сапраўдная «мабілізацыя». У Маскву ды іншыя гарады вязуць дзеўчын з Малдавіі, Украіны, Нігерыі, Цэнтральнай Азіі. Паводле пецярбургскага Крызіснага цэнтру дапамогі жанчынам, з Афрыкі едуць тысячы жанчын. Нігерыйская мафія ў Расеі абяцае ім чамаданы долараў, але на месцы яны ў лепшым выпадку зарабляюць каля $ 7-8 на адным кліенце. У горшым – адпрацоўваюць кошт падарожжа ў РФ.

Прапанова вырасла ў 10 разоў

У Расеі працуе каля 1,5 млн прастытутак. Толькі ў Санкт-Пецярбургу цягам апошніх тыдняў колькасць аб’яў працаўніц сексуальнай нівы вырасла з 800 да 8000. Хіт – дзяўчыны ў футбольнай форме.

За прастытуцыю ў Расеі можна атрымаць штраф. А за сутэнёрства можна трапіць на нары.

Тым часам расейскія тэлеканалы ледзь не штотыдзень паказваюць відэа налётаў на бардэлі. Нярэдка сцэны вельмі брутальныя. Збіццё і змушэнне прызнаць сваю віну перад камерай сталі нормаю. У аблавах бяруць удзел і расейскія нацыяналісты. Афіцыйна, яны робяць гэта дзеля ачышчэння грамадства. Пасля такіх аблаваў голых прастытутак выганяюць на вуліцу ды голяць ім галовы. Хутчэй за ўсё такім чынам секс кланы пазбаўляюцца ад непажаданых канкурэнтаў.

Аблавы ладзіць і расейская паліцыя. Прастытутак без дакументаў (часцей за ўсё імігранткі) у прыспешаным рэжыме дэпартуюць. У Маскве некаторых прастытутак, бяздомнікаў і нават дысідэнтаў вывозяць за 100 км за горад. Падобная сітуацыя ў Казані (Татарстан) «непажаданыя элементы» вывозяцца ў Наберажныя Чалны.

Міхал Кацэвіч, ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў