Раніцай Ізраіль ізноў абстралялі з сектару Газа


Армія абароны Ізраілю паведамляе, што раніцай, 13 лістапада, з сектара Газа палестынскія радыкалы працягнулі абстрэл краіны. Вайскоўцам удаецца перахапіць большасць ракет.

«Масіраваны ракетны абстрэл з сектара Газа па Ізраілю», – паведамляе ў Twitter Армія абароны.

Абстрэлы і абмены ўдарамі распачаліся пасля таго, як падчас бамбардзіроўкі сектара Газа быў забіты камандзір радыкальнай палестынскай групоўкі «Ісламскі джыхад» Баха Абу аль-Ата.

У выніку, як паведамляе тэлеканал Al Arabiya, палестынскія баевікі выпусцілі па Ізраілю 220 ракет. Ізраільская сістэма паветранай абароны «Жалезны купал» перахапіла 90 % ракет.

У сваю чаргу ахвярамі ўдараў Ізраіля па сектары Газа сталі ўжо 11 асобаў, 49 параненыя.

Hавiны
Жаўнер ізраільскага войска – пра тое, як ад яго адкасіць
2019.11.05 12:06

СК belsat.eu

Стужка навінаў