Раман Васілюк зрабіў сотую галявую перадачу (+ каментар футбаліста)


36-гадовы форвард берасцейскага «Дынама» Раман Васілюк працягвае біць нацыянальныя рэкорды.

3 траўня ў паядынку з «Віцебскам» (скончыўся з лікам 3: 2 на карысць берасцейцаў) нападаючы зрабіў сотую галявую перадачу ў рамках чэмпіянату Беларусі. Падобнае не ўдавалася ніводнаму з беларускіх футбалістаў.

Гульня для «Дынама» складвалася няпроста. На яе 20-ай хвіліне быў выдалены абаронца берасцейцаў Павел Чалядка, і Дзмітрый Коўб з пенальці вывеў «Віцебск» наперад. Усё змянілася пасля перапынку. «Дынама», якое грала ў меншасці, забіла тры галы. Спачатку Уладзімір Шчэрба зраўняў лік, а затым Кірыл Прэмудраў вывеў «Дынама» наперад. А галявую перадачу лепшаму на сёння бамбардзіру чэмпіянату Беларусі (4 забітых галы) аддаў Раман Васілюк.

Для Рамана гэтая перадача стала сотай у рамках чэмпіянату Беларусі. Найбліжэйшыя пераследнікі Васілюка у гонцы асістэнтаў ужо скончылі гульнявую кар’еру і далёка адстаюць ад берасцейца: 90 галявых перадач на рахунку Віталя Валадзянкова, 85 раз асыставаў партнёрам Ігар Чумачэнка, 79 – Андрэй Разін

У канцы матчу Васілюк забіў свой 209 мяч у рамках чэмпіянатаў краіны. У яго бліжэйшага пераследніка Валерыя Стрыпейкіса, які скончыў гульнявую кар’еру, 174 мячы ў рамках чэмпіянатаў Беларусі. Калі Васілюк зноў заб’е, то наступны гол стане таксама юбілейным – 250-м у кар’еры.

СА, belsat.eu

Стужка навінаў