Рахункі за мяжой дазваляюцца, але вось ствараць дэпазіты ўсцяж забаронена


Нацыянальны банк Беларусі дазволіў фізічным асобам з 1 сакавіка наступнага году ствараць бягучыя рахункі ў замежных банках і пералічваць на іх грашовыя сродкі. Праўда, пры гэтым пералічваць дэпазіты на замежныя рахункі забараняецца.

Адпаведнае рашэнне і іншыя меры па лібералізацыі валютнага заканадаўства зацверджаны пастановай праўленнем Нацбанку №612 ад 19 снежня сёлета, паведамляецца ў прэс-рэлізе рэгулятара.

Нягледзячы на некаторую лібералізацыю, для адкрыцця дэпазіту за мяжой або пералічэння сродкаў на створаны замежны дэпазітны рахунак фізічным асобам-рэзідэнтам па-ранейшаму неабходна будзе атрымліваць дазвол Нацыянальнага банку. Акрамя таго, для фізічных асобаў захоўваецца патрабаванне атрымаць дазвол Нацбанку на правядзенне валютных аперацый, звязаных з рухам капіталу (набыццё акцыяў, нерухомасці).

Нацбанк просіць грамадзянаў не званіць у кантакт-цэнтры, бо там стаміліся

СК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары