Нацбанк просіць грамадзянаў не званіць у кантакт-цэнтры, бо там стаміліся


Камерцыйныя банкі не павінны накіроўваць грамадзянаў абменьваць валюту ў касах Нацыянальнага банку, бо гэта забаронена законам. Цяпер такія звароты ствараюць нервовую абстаноўку і падрываюць імідж усёй банкаўскай сістэмы Беларусі.

У кантакт-цэнтр Нацбанку штодня паступае вялізная колькасць званкоў ад фізічных асобаў з пытаннем абмену замежнай валюты, вынікае з ліста кіраўніцтва рэгулятара ў адрас камерцыйных банкаў, паведамляе TUT.BY.

Многія з кліентаў сцвярджаюць, што звярнуцца ў Нацыянальны банк ім рэкамендавалі спецыялісты іншых банкаў. Адмова ў прадстаўленні паслугі выклікае ў грамадзянаў негатыўную рэакцыю, што адбіваецца на іміджы Нацбанку і банкаўскай сістэмы ў цэлым, гаворыцца ў лісце.

Рэгулятар просіць давесці да спецыялістаў кантакт-цэнтраў і іншых працаўнікоў даведачных службаў банкаў інфармацыю, што згодна з заканадаўствам валютна-абменныя аперацыі з удзелам фізічных асобаў у касах Нацбанку не ажыццяўляюцца.

Па выніках гандляванняў на беларускай біржы 22 снежня курс долара вырас на 0,018 рубля – да 2,1408 рубля. Еўра падаражэў на 0,0043 – да 2,4354 рубля. Курс расейскага рубля знізіўся на 0,0108 – да 3,1074 беларускага рубля за 100 расейскіх рублёў.

Нагадаем, некалькі дзён таму Нацыянальны банк папярэджваў пра ўзмацненне ваганняў курсу беларускага рубля. Прычына – рост вонкавапалітычнай няпэўнасці.

Hавiны
Нацбанк папярэджвае пра ваганні курсаў беларускага рубля
2018.12.19 17:16

СК, belsat.eu

Стужка навінаў