Рабочы 1964 года нараджэння загінуў падчас рамонту ў Полацкім універсітэце.
У Наваполацку падчас рамонту ў адным з карпусоў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэту па вуліцы Блахіна загінуў рабочы.
Паводле папярэдніх звестак, рабочыя дэмантавалі парэнчы лесвічных пралётаў і выкідвалі іх праз вакно на зямлю без упэўненасці ў бяспецы.
«У выніку рабочы, які стаяў унізе, атрымаў траўму, не сумяшчальную з жыццём», – падала Упраўленне ўнутраных справаў Віцебскага аблвыканкаму.
Цяпер на месцы здарэння працуе следча-аператыўная група.
ДД; фота анонсу – Adam Chełstowski/Forum