Рабі нечаканае – і тады пераможаш: сёння дзень народзінаў Уладзіміра Караткевіча


Уладзіміру Караткевічу споўнілася б сёння 88 гадоў. У час савецкай улады ягоныя рамантычныя кнігі пра беларускую мінуўшчыну станавіліся арыенцірам для патрыётаў. Уладзімір Караткевіч, які абуджаў у земляках нацыянальную памяць і гонар за ўласную гісторыю, не дажыў некалькіх гадоў да незалежнасці Беларусі.

Уладзімір Караткевіч нарадзіўся 26-га лістапада 1930 г. у сям’і рускамоўнага чыноўніка ў горадзе Ворша. Падчас вайны ён быў эвакуяваны спачатку ў Перм, а пасля ў Арэнбург. Сярэднюю адукацыю ён атрымаў у Воршы. Скончыў філалагічны факультэт Кіеўскага ўніверсітэту. Свабодна валодаў украінскай мовай і меў рэпутацыю «украінскага нацыяналіста».

У 1954 – 1956 гг. быў настаўнікам у вясковай школе недалёка ад Кіева і ад 1956 да 1958 выкладаў у родным горадзе Ворша. Пазней вучыўся на курсах па літаратуры і кінематаграфіі ў Маскве. З 1962 году і да сваёй заўчаснай смерці ў 1984 г. жыў у Менску.

Стужка навінаў