«Рабаўнікоў не абслугоўваем». Урок негвалтоўнага супраціву ад гандляра кебабамі ў Новай Зеландыі


Мужчына ў чорнай масцы з пісталетам разлічваў забраць усю выручку і без чаргі. Не атрымаў нават бульбы-фры.

Саід Ахмед прадае кебабы на вынас у горадзе Крайстчэрч у Новай Зеландыі. Калі да яго ў рэстарацыю ўварваўся ўзброены нападнік, Саід, нават не міргнуўшы вокам, працягваў сваю працу: выдаў папярэдняму кліенту пакет з ежай і не спяшаючыся заняўся справамі на кухні.

«Думкі пра сямʼю – гэта тое, што было ў маёй галаве ў той момант. Я сказаў яму [рабаўніку – belsat.eu], што калі ён хоча, можа страляць у мяне, разумееце, гэтак у жарт сказаў», – тлумачыць свае паводзіны Саід Ахмед.

Рабаўніку, што сутыкнуўся з такой нечаканай формаю супраціву, не заставалася нічога іншага, як пакінуць рэстаран.

«Я не герой, але ведаеце, я кантраляваў сваю рэакцыю», – дадае Саід.

У Крайстчэрчы рэстарацыя Саіда сталася папулярнаю пасля гэтага здарэння, бо дзякуючы ўладальніку атрымала імідж месца, дзе кліент, нягледзячы ні на што, атрымае сваю замову. Новазеландская паліцыя пакуль не знайшла няўдачлівага рабаўніка.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў