Пуцін – злачынца. Страціўшы ўладу, ён страціць імунітэт

ВІДЭА

7 траўня, чацверты і апошні раз паводле Канстытуцыі Расейскай Федэрацыі на Крамлёўскім прастоле сядзе Уладзімір Пуцін. Пра сакрэты расейскага ўладара я паразмаўляю з Крыстынаю Курчаб-Рэдліх (Krystyna Kurczab-Redlich), аўтаркаю кнігі «Вова, Валодзя, Уладзімір. Таямніцы Расеі Пуціна», польскаю журналісткаю, якая шмат працавала ў Расеі, а таксама ў Чачэніі.

Неўзабаве мы зробімся сведкамі вялікага палітычнага спектаклю – інаўгурацыі Уладзіміра Пуціна. Ці будзе гэта апошняя ягоная інаўгурацыя, мы пакуль не ведаем. Мы можам паразмаўляць пра тое, хто такі Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін.

Мабыць, я пачну з таго, што ён першы, хто захацеў такую інаўгурацыю ў Крамлі. Бо да яго і Гарбачову, першаму прэзідэнту, і Ельцыну хапала Палацу з’ездаў у Крамлі – спакойна ды сціпла.

Але, вядома, Пуцін хацеў паказаць, які ён велічны. Пуцін – гэта асоба, якая настолькі імкнулася да ўлады, што яму не важная была ніякая мараль. Ён выйшаў у свет дзякуючы вайне, развязанай з чачэнцамі, але гэта ўсё яму даруюць. І гэтую вайну, і другую – з Грузіяй, і з Сірыяй цяпер, і Украіну – усё яму даруюць не толькі таму, што ён такі разумны – ён не настолькі разумны, наколькі талковы, – але праз тое, што ў лідараў заходняга свету такія прынцыпы ды інтарэсы, перадусім інтарэсы.

А якія інтарэсы Уладзіміра Пуціна? Чаго ён дамагаецца? Чаго яму трэба ад жыцця? Мы ведаем, што ў яго было вельмі цяжкае дзяцінства, што ягоная афіцыйная біяграфія не мае нічога агульнага з тым, што было насамрэч.

Ніхто ўжо не ўзгадвае пра тое, што Пуцін – гэта злачынец. Самы вялікі перыяд ягоных злачынстваў – ленінградскі, а потым пецярбургскі, калі ён быў намеснікам мэра Сабчака. Яны разам здзейснілі столькі злачынстваў. Самае простае: яны наладзілі буйны гандаль наркотыкамі з Калумбіі, дзеля гэтага яны зрабілі адмысловы порт і забяспечвалі працэс гэтага гандлю – гэта самае буйное злачынства.

Былі таксама і палітычныя забойствы.

Не толькі, а таксама і гучныя фінансавыя злачынствы, пра якія ведаюць у заходнім свеце. Але пакуль ён на такім троне, яго чапаць нельга. Як жа можна распачаць крымінальны працэс супраць прэзідэнта Расеі, найбуйнейшай краіны ў свеце? Там і атамная бомба, і іншае. Мне падаецца, што Пуцін трымаецца за ўладу не таму, што ён яе так любіць, а бо калі ён яе страціць – ён страціць імунітэт, які яго абараняе перад адказнасцю.

Гэта доля шмат якіх дыктатараў.

Расейскі народ цяпер абсалютна здушыла прапаганда вялікага поспеху і, натуральна, толькі поспеху, што яны, маўляў, падымаюцца з каленяў ды іншае. Але нават гэты народ, калі б раптам даведаўся, што Пуцін не такі белы ды пухнаты, узгадаў бы і пра Курск, і пра выбухі дамоў, і пра ўсе злачынствы, пра якія людзі ведаюць, але забыліся.

Тым не менш мы можам сказаць, што гэтая асоба не прыйшла да ўлады сумленным, дэмакратычным шляхам, калі прайсціся па ўсіх яе выбарах?

Першыя выбары сфальсіфікавалі напоўніцу, бо а 10-ай гадзіне, калі паказвалі вынікі, я гэта бачыла, я там была, ён набраў 44,7 %, што азначала другі тур. Жах, ён жа можа прайграць! Тады самым вялікім ягоным супернікам быў Зюганаў з КПРФ – Камуністычнай партыі Расеі. Гэта зразумелі ў Маскве, калі 9 гадзінаў таму прайшлі выбары на ўсходзе.

І ўжо паміж усходам і Масквою зразумелі, што ім трэба рабіць. Пакуль гэтыя ўсходнія вынікі дайшлі да Масквы – было ўжо 52,9 %. То бок вось ён ужо перамог, другога туру не будзе – усё выдатна. Гэта значыць цягам 9 гадзінаў яму дадалі 2,2 млн галасоў. І панеслася. У 2004 годзе ў яго не было наагул супернікаў, у 2008-ым ён паводле Канстытуцыі не мог браць удзел у выбарах, таму выпіхнуў Мядзведзева, а ў 2012-ым такія былі выбары і такія фальсіфікацыі, што народ у 87 гарадах тысячамі падняўся супраць Пуціна.

Гэтым разам упершыню адбудзецца інаўгурацыя Пуціна, на якую запросяць людзей. У 2012 годзе, калі ён праязджаў, Масква была бязлюдная, бо напярэдадні адбыліся пратэсты. Гэтым разам крамлёўская прапаганда пастанавіла, што ім трэба паказаць падтрыманне народу.

Ведаеце, якое гэта будзе падтрыманне? Вы кажаце, запрасілі людзей. Гэта значыць, прыедуць, як заўсёды на ўсе імпрэзы, на замову цяжкавікі з людзьмі, якіх там расставяць. Бо ўсіх запрошаных, якія там будуць, трэба праверыць. Не будзе так, што кожная асоба можа прайсці туды, дзе недалёка з’яўляецца Пуцін. Ён жудасна баіцца натоўпу, ён жудасна баіцца сваіх «любімых» выбарнікаў, якія быццам бы ўсе яго абіраюць.

Але калі так, то навошта столькі фальсіфікацыяў кожны раз? І гэтым разам былі фальсіфікацыі.

Магчыма, ён хаваецца ад людзей, бо насамрэч з людзьмі вельмі рэдка сустракаецца.

Интервью показали в программе «ПроСвет» с Алиной Ковшик

Іншыя тэмы праграмы:

Глядзі таксама
Каментары