Пуцін пахваліў Лукашэнку за намер правесці канстытуцыйную рэформу


На форуме «Расея кліча!» прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін выказаўся аб палітычным крызісе ў Беларусі. Пра гэта паведамляе «РИА Новости».

Паводле словаў Пуціна, важна, што Лукашэнка паведаміў аб магчымасці ўнясення зменаў у Канстытуцыю Беларусі.

«Зыходзячы з рэаліяў сённяшняга дня і з ацэнкі ўнутрыпалітычнай сітуацыі – гэта з яго боку значны крок насустрач ягоных палітычных апанентаў», – адзначыў Пуцін.

З пункту гледжання прэзідэнта РФ, да распрацоўкі зменаў у Канстытуцыю павінны далучыцца ўсе палітычныя сілы краіны.

«Агулам бы не абвінавачвалі прэзідэнта Лукашэнкі, што ён хоча нешта схітраваць, а ўладкаваліся б у гэтую працу і ўплывалі б на тыя рашэнні, якія могуць быць прыняты ў ходзе гэтага працэсу», – сказаў Пуцін.

«Наконт магчымасці або не правядзення прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі – гэта павінен вызначаць сам беларускі народ, кіраўніцтва Беларусі. Мы ў гэтыя пытанні не лезем», – дадаў ён.

Прэзідэнт РФ таксама заявіў, што рашэнні па інтэграцыі Расеі і Беларусі будуць прымацца толькі на ўзаемнай аснове.

«Без усякага сумневу, гэта павінна быць зроблена, калі будзе нешта рабіцца, выключна на добраахвотнай аснове з нашага і з боку нашых беларускіх сяброў і партнёраў, зыходзячы з таго, як абодва бакі ацэньваюць свае нацыянальныя інтарэсы ў той ці іншай сферы, у сферы палітыкі ці ў сферы эканомікі», – сказаў ён.

ВІДЭА
Новая ваенная стратэгія Пуціна ў Беларусі. Ці Лукашэнка запрасіў «зялёных чалавечкаў»?
2020.09.19 10:05

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў