Пуцін і Лукашэнка даручаць урадам распрацаваць захады для інтэграцыі ў межах Саюзнай дзяржавы да канца чэрвеня


Лідары Расеі ды Беларусі Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка ў Нур-Султане абмеркавалі перспектывы далейшай інтэграцыі ў межах Саюзнай дзяржавы.

«Яны мелі магчымасць паразмаўляць у кулуарах і абмеркавалі пытанні прасоўвання інтэграцыі ў межах Саюзнай дзяржавы. Кіраўнікі краінаў пастанавілі даручыць урадам прапрацаваць і зверыць сустрэчныя планы захадаў па шляху паглыблення інтэграцыі ў межах Саюзнай дзяржавы да 21 чэрвеня. Пасля гэтага, калі ўрады скончаць гэтую сваю частку працы, уключацца ў справу прэзідэнты дзвюх краінаў», – цытуе словы прэс-сакратара прэзідэнта РФДзмітрыя Пяскова ТАСС.

Прэс-сакратар таксама адказаў на пытанне, ці абмяркоўваліся прыблізныя параметры кампенсацыі за наступствы забруджвання нафтаправоду «Дружба».

«Дружбу» яны не абмяркоўвалі, гэтым займаюцца тэхнічныя ведамствы», – сказаў Дзмітрый Пяскоў.

Hавiны
Інтэграцыя Расеі і Беларусі павінна быць больш важкай. Новая заява Мядзведзева
2019.04.17 14:40

СК belsat.eu

Стужка навінаў