Прэзідэнт Туркменістану пад апладысменты падняў залатую штангу


Гурбангулы Бердымухамедаву ўручылі залаты грыф для штангі – з нагоды старту 10 лістапада ў Ашгабадзе Чэмпіянату свету па цяжкай атлетыцы. Ва ўрачыстай абстаноўцы і пад апладысменты чальцоў ураду прэзідэнт Туркменістану прадэманстраваў выдатную фізічную падрыхтоўку, падняўшы яго над галавою. Відэа апублікавала Аzattyk.org.

Якую вагу ўзяў Бердымухамедаў, невядома. Напрыклад, стандартны алімпійскі грыф важыць 20 кг, універсальны для хатніх трэнаванняў – да 10 кг.

Туркменскі лідар вядомы не толькі праз сваю выдатную фізічную форму. Ён піша кнігі, складае музыку, кідае нажы і дэманструе навыкі валодання агнястрэльнай зброяй.

Гурбангулы Бердымухамедаў з’яўляецца другім прэзідэнтам Туркменістану і ўзначальвае краіну ад 2007 года. Яго папярэднік, Сапармурат Ніязаў кіраваў ад 1985 да 2006 году.

Hавiны
Свята са слязамі на вачах: як дыктатары адзначаюць дні народзінаў
2018.08.30 09:00

ЛБ, belsat.eu

Стужка навінаў