Праз каронавірус Нацбанк рэкамендуе банкам прадставіць беларусам крэдытныя канікулы

Нацыянальны банк Беларусі звярнуўся да камерцыйных банкаў з рэкамендацыяй разгледзець магчымасць крэдытных канікулаў для насельніцтва. Адпаведны ліст рэгулятар накіраваў банкам, паведамляе БелТА.

Нацыянальны банк Беларусі адзначае, што з улікам неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыі верагоднае скарачэнне прыбыткаў арганізацыяў і прадпрыемстваў. У выніку заробкі працаўнікоў прадпрыемстваў могуць істотна скараціцца. У сувязі з гэтым Нацбанк парэкамендаваў камерцыйным банкам знізіць крэдытны цяжар для грамадзянаў краіны. Рэгулятар прапанаваў банкам разгледзець магчымасць прадстаўлення крэдытных канікулаў – адтэрміноўкі вяртання крэдыту і выплаты адсоткаў за карыстанне ім. Крэдытныя вакацыі могуць быць прадстаўлены пры наяўнасці адпаведных дакументаў.

Адначасова рэкамендуецца працягнуць тэрмін вяртання крэдыту.

Эксперт: У гэтым годзе дэфолту не будзе

СК belsat.eu

Hавiны