Кошт нафты абваліўся да $ 31. Такога падзення не было амаль 30 гадоў


Кошты нафты, якія пачалі рэзка зніжацца 6 сакавіка, працягнулі сваё падзенне. Пра гэта паведамляе «Bloomberg».

На пачатку росту таргоў у панядзелак, 9 сакавіка, кошт нафты на азіяцкіх рынках абваліўся больш чым на 31 %.

Праз успышку каронавіруса на сусветным рынку ўтварыўся лішак нафты, але пасля таго, як краіны OPEC не змаглі дамовіцца з іншымі вытворцамі нафты аб скарачэнні здабычы, вытворцы нафты прыбраць яго не змогуць. Акрамя таго, больш не будуць дзейнічаць і папярэднія дамоўленасці, таму з 1 красавіка ўсе абмежаванні вытворчасці нафты адмяняюцца.

Hавiны
Кошты на нафту абваліліся, але «Белнафтахім» не зменшыў цэны на АЗС
2020.03.08 09:12

Найбуйнейшы вытворца нафты Саудаўская Аравія, якая ўваходзіць у OPEC, абвясціла аб зніжэнні афіцыйных коштаў, пасля чаго кошт маркі «Brent» упаў да $ 31 за барэль.

У канцы лютага кошт «Brent» складаў каля $ 50, а 6 сакавіка, пасля правалу ўгоды OPEC, ён упаў на 9 % і наблізіўся да $ 45.

Як адзначае «Bloomberg», гэта самае імклівае падзенне кошту нафты пасля 1991 году, калі была вайна ў Персідскай затоцы. Агенцтва спасылаецца на прагноз «Goldman Sachs», паводле якога каціроўкі нафты могуць працягнуць падзенне і дасягнуць паказніка ад $ 20 да $ 30.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў