Праз каханне збіраўся скочыць з 9-га паверха. Цяпер атрымае рахунак ад ратавальнікаў?


Маладзёна, які хацеў скочыць з 9-га паверха шматпавярховіка ў Менску, угаварылі не ўчыняць суіцыд.

Інцыдэнт на сталічнай вуліцы Мірашнічэнкі ў мікрараёне Зялёны Луг, дзе на парэнчах балкона дому № 6 знаходзіўся маладзён, які пагражаў саскочыць уніз з 9-га паверха, завяршыўся добра. Прадстаўнікі экстранных службаў угаварылі хлопца не ўчыняць самагубства.

[vc_single_image image=”2″ img_size=”large”]

Раней адзін з працаўнікоў міліцыі паведаміў, што малады чалавек збіраецца скончыць з сабою «праз праблемы з дзяўчынай».

Адзін з медыкаў паведаміў БелаПАН, што хлопца пасля аказання яму неабходнай медычнай дапамогі даставяць на агляд да псіхіятраў.

[vc_single_image image=”4″ img_size=”large”]

Не выключана таксама, што пасля разбіральніцтва хлопцу могуць выставіць рахунак за працу экстранных службаў, а таксама прызначыць адміністрацыйнае пакаранне.

МЯ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў