Адно з найбуйнейшых рэлігійных святаў адзначаюць адзінаццаць дзён, да Вадохрышча 19 студзеня. Пост у гэтыя дні адмяняецца.
Ва ўсіх праваслаўных цэрквах, якіх у нашай краіне звыш 1,1 тысячы, з 6 на 7 студзеня прайшлі святочныя богаслужэнні. Перыяд з 7 студзеня называюць «Каляднымі Святкамі».
Свята Нараджэння Хрыста поўнае сімвалаў, узятых з Біблейскай гісторыі: гэта анёлы, зоркі, падарункі, калядныя званы, сакрамэнт Каляднай ночы.
58,9% насельніцтва Беларусі лічаць сябе вернікамі. З іх 82,5% належаць да Рускай праваслаўнай царквы (Беларускага Экзархата).
Чытайце больш >>> Як адзначаў і што еў у Святы вечар класік беларускай літаратуры?
ДР, belsat.eu