Праваслаўным святарам больш не будуць плаціць заробак з бюджэтных сродкаў


Пра гэта прэм’ер-міністр Грэцыі Алексіс Цыпрас дамовіўся з кіраўніком Грэцкай праваслаўнай царквы архібіскупам Іеранімам II, паведамляе bbc.com.

Святары і біскупы больш не будуць лічыцца дзяржаўнымі служачымі. Мяркуецца, што гэтае рашэнне закранае каля 10 000 святароў і працаўнікоў царквы.

Паводле Бі-Бі-Сі, вучні грэцкіх школ пачынаюць дзень з малітвы і цягам 12 гадоў навучання ім у абавязковым парадку выкладаюць асновы хрысціянскай веры, а ў грэчаскіх судах над крэслам суддзі заўсёды вісіць абраз.

Перад уступленнем у сілу гэтую дамоўленасць павінны будуць ухваліць царкоўныя іерархі і члены парламента.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў