Праваабаронцы падлічылі колькасць крымінальных справаў з пачатку прэзідэнцкай кампаніі


Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведамляе, што ад пачатку прэзідэнцкай кампаніі ў Беларусі распачалі больш за 200 крымінальных справаў супраць удзельнікаў прэзідэнцкіх выбараў і мірных пратэстоўцаў.

У спісе, які ахоплівае чатыры з паловай месяцы 2020 года сотні прозвішчаў.

Найбольш папулярны артыкул – арт. 293 КК (масавыя закалоты). Паводле яго праходзіць 87 асобаў.

На другім месцы – арт. 342 КК (арганізацыя групавых дзеянняў, якія парушаюць грамадскі парадак або «справа Ціханоўскага»).

У ТОП-5 таксама ўваходзяць:

  • 363 КК РБ (Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак).
  • 364 КК РБ (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).
  • 243 КК РБ (Ухіленне ад сплаты падаткаў) — па гэтым эканамічным артыкуле былі затрыманыя актывісты штаба Віктара Бабарыкі і супрацоўнікі кампаній, якія дапамагалі штабам альтэрнатыўных кандыдатаў ці пацярпелым падчас акцый пратэсту.

Таксама вядома пра пачатак крымінальных справаў за паклёп (арт. 188 КК РБ), хуліганства (арт. 339 КК РБ) ды іншых артыкулах Крымінальнага кодэксу.

На сёння палітзняволенымі ў Беларусі прызнаныя 71 асоба, з іх ад моманту пачатку выбарчай кампаніі — 68 чалавек.

belsat.eu

Стужка навінаў