Увечары 5 студзеня ў менскіх дварах на сустрэчах суседзяў з’явіліся сілавікі ды затрымлівалі людзей. Такое адбылося ў Новай Баравой, у двух дварах ва Уруччы, у мікрараёне «Захад», паведамляе «Вясна».
Сярод затрыманых у Менску:
Сілавікі прыязджалі ў двары на бусах і легкавых аўтамабілях. Акрамя Ложынскай і Новай Баравой, вядома пра трох затрыманых на вуліцы Прытыцкага.
Згодна з інфармацыяй валанцёраў, траіх затрыманых з Першамайскага РУУСа даставілі ў шпіталі: Андрэй Кінаш і Дзмітрый Чыстоў – у 5-ю ГКБ, Віктар Мароз (мужчына, якога бʼюць у жывот на відэа) – у Бальніцу хуткай медычнай дапамогі. Астатніх адправілі на Акрэсціна. Нікога не адпусцілі, паведамляе тэлеграм-канал «Белыя халаты».
На затрыманні ў дварах адрэагавала Святлана Ціханоўская.
«У Беларусі цяпер адныя і тыя ж людзі аддаюць загады біць і затрымліваць людзей у іхных уласных дварах і плануюць сходы, якія называюць усебеларускімі ды народнымі. Відавочна, што той, хто дазваляе сабе біць беларуса, не мае ніякага права прадстаўляць ягоныя інтарэсы. Мы не перагорнем ніякай старонкі пасля таго, як у родных раёнах нам пагражаюць зброяй. Мы будзем стаяць на сваім, пакуль не пабудуем тую краіну і ўладу, як заойслугоўваем», – напісала Ціханоўская ў тэлеграм-канале.
belsat.eu