Праціўнікі будаўніцтва заводу пад Берасцем сустрэліся з кіраўніцтвам гораду


Сустрэча адбылася днём у нядзелю 9 чэрвеня ў актавай зале аблсавету Федэрацыі прафсаюзаў. Актывісты прапанавалі зачыніць завод да серады, паведамляе b-g.by.

У Берасці традыцыйна ў нядзелю адбылося кармленне галубоў на знак пратэсту супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу. Гэтым разам, паводле праваабаронцы Уладзіміра Вялічкіна, на плошчы сабраліся больш за 200 асобаў. Таксама на плошчу прыйшоў кіраўнік аддзелу ідэалагічнай працы і ў справах моладзі гарвыканкаму Генадзь Іванчын, які ад імя Аляксандра Рагачука, кіраўніка гарвыканкаму, запрасіў людзей на сустрэчу.

«Вы ўсё можаце, калі хочаце. Калі хочаце і вам гэта трэба. Дык вось, калі ласка, да серады зачыніце гэты завод, каб замак на ім вісеў», – звярнуўся Дзям’ян Лепясевіч да кіраўніка гораду.

Людзі, якія сабраліся ў залі яго падтрымалі.

Аляксандр Рагачук паабяцаў, што ў бліжэйшую сераду група актывістаў у складзе 10 асобаў зможа сустрэцца са старшынём Берасцейскага аблвыканкаму Анатолем Лісам.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, акумулятарны завод «АйПауэр» цяпер працуе ў рэжыме пусканаладкі. Актывісты, якія выступаюць супраць гэтага прадпрыемства побач з Берасцем, заяўляюць, што гэта не пусканаладачныя працы, а паўнавартасны вытворчы працэс. З 3 траўня яны нясуць дзяжурствы каля заводу, з фота- і відэафіксацыяй.

Будаўніцтва акумулятарнага заводу на прамысловай пляцоўцы «Аэрапорт» у СЭЗ «Берасце» пачалося ў канцы 2017 году. Яго запуск першапачаткова планаваўся ў жніўні 2018, потым у канцы 2018, яшчэ пазней – у пачатку 2019 году.

Hавiны
Праціўнікі берасцейскага акумулятарнага заводу звярнуцца ў Камітэт па правах чалавека ААН
2019.06.03 19:58

СК belsat.eu

Стужка навінаў