Пратэст у Каракасе: вайскоўцы машынамі давяць людзей. Відэа


У сталіцы Венесуэлы Каракасе бронеаўтамабіль уехаў у натоўп пратэстоўцаў.

Відэа інцыдэнту, знятае тэлеканалам T13, адным з першых апублікаваў у сваім «Twitter’ы» журналіст Алехандра Альварэз.

На відэа бачна, як мітынгоўцы стукаюць па кузаве вайсковых аўто, кідаюць у іх «кактэйлі Молатава». Пасля чаго адзін бронеаўтамабіль наязджае на людзей.

Падобныя бронемашыны стаяць на балансе нацыянальнай гвардыі Венесуэлы. Дарэчы, пра план набыць 300 «антыпратэстных» аўтамабіляў Нікалас Мадура заявіў у 2014 годзе.

Яшчэ 6 красавіка Лідар апазіцыі Венесуэлы Хуан Гуаідо заклікаў народ зрынуць прэзідэнта Нікаласа Мадура. Пасля гэтага на вуліцы ў розных гарадах Венесуэлы пачалі выходзіць людзі.

Што адбываецца ў Венесуэле?

30 красавіка Хуан Гуаідо апублікаваў відэа, запісанае базе ваенна-паветраных сілаў краіны. На запісе ён заявіў, што вайскоўцы «прынялі правільнае рашэнне», перайшлі на ягоны бок і гатовыя змагацца з урадам Мадура.

Нікалас Мадура заявіў, што яго таксама падтрымліваюць вайскоўцы.

Непадалёк ад авіябазы, дзе Гуаідо мог запісаць свой зварот, адбыліся сутычкі з ужываннем агнястрэльнай зброі.

Hавiны
Прыхільнікі Мадура заклікалі расстраляць апазіцыйнага прэзідэнта Гуаідо
2019.04.03 11:45

У Каракасе працягваюцца закалоты. Паводле мясцовых медыяў ужо пацярпелі некалькі дзясяткаў чалавек. На вуліцах чуваць стрэлы, а падыходы да прэзідэнцкага палаца ахоўваюцца вайскоўцамі.

6 красавіка ў Венесуэле пачалася ініцыяваная апазіцыяй аперацыя «Свабода», якая прадугледжвае стварэнне паралельных структур улады ў кожным рэгіёне, што, на думку апанентаў Мадура, разам з вулічнымі выступленнямі павінна прывесці да падзення ягонага рэжыму.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў