Пратэст на Кастрычніцкай за 2 хвіліны і партрэты ўдзельнікаў акцыі супраць інтэграцыі з Расеяй


У Менску прайшла 4-я акцыя супраць інтэграцыі з Расейскай Федэрацыяй, якую правялі прадстаўнікі дэмакратычнай супольнасці. Сёння ў акцыі бралі ўдзел былыя дэпутаты Вярхоўнага Савету Беларусі і кандыдат на прэзідэнцтва ў 2010 годзе Уладзімір Някляеў. Акцыя завершылася без затрыманняў. Карэспандэнты «Белсату» вялі онлайн з Кастрычніцкай плошчы ў Менску.

Паводле ацэнак карэспандэнтаў «Белсату» у акцыі 21 снежня ўзялі ўдзел некалькі сотняў чалавек. Арганізатар антыінтэграцыйных мітынгаў Павел Севярынец паабяцаў, што пратэсты працягнуцца. 26 снежня прадстаўнікі апазіцыі абмяркуюць захады для барацьбы з саюзным праектам.

Удзельнік акцыі пратэсту 21 снежня 2019 г.
Фота: Ірына Арахоўская/belsat.eu
Некаторыя ўдзельнікі акцыі хавалі твары.
Фота: Ірына Арахоўская/belsat.eu
Некаторыя ўдзельнікі акцыі хавалі твары.
Фота: Ірына Арахоўская/belsat.eu
Былы вайсковец прыйшоў на мітынг супраць інтэграцыі з РФ.
Фота: Ірына Арахоўская/belsat.eu
У цэнтры былы кандыдат на прэзідэнцтва Уладзімір Някляеў.
Фота: Ірына Арахоўская/belsat.eu
Фота: Ірына Арахоўская/belsat.eu
У вольны мікрафон прамаўляе мужчына, якому 91 год.
Фота: Ірына Арахоўская/belsat.eu
Мужчына закрывае сабой плакат «саюзнай дзяржаве быць».
Фота: Ірына Арахоўская/belsat.eu
Супрацоўнік міліцыі ў цывільным.
Фота: Ірына Арахоўская/belsat.eu
Павел Севярынец на акцыі пратэсту ў Менску. 21 снежня 2019 г.
Фота: Ірына Арахоўская/belsat.eu
Акцыя 21 снежня стала самай малой па колькасці ўдзельнікаў.
Фота: Ірына Арахоўская/belsat.eu
Яшчэ адзін супрацоўнік міліцыі.
Фота: Ірына Арахоўская/belsat.eu

20 снежня ў Расеі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з Уладзімірам Пуціным, па выніках перамоваў стала вядома, што Менск і Масква не ўзгаднілі толькі 3 з 31 дарожнай мапы. Пакуль бакі не дамовіліся пра пра нафту, газ і падаткі.

Объектив
Результат встречи в Петербурге: от интеграции отделяют три «дорожные карты»
2019.12.20 22:04
  • 7, 8 і 20 снежня ў цэнтры Менску праходзілі самыя масавыя несанкцыянаваныя акцыі з часоў «антыдармаедскіх» пратэстаў 2017 году. Людзі пратэставалі супраць аб’яднання з Расеяй і падпісання «інтэграцыйнай» праграмы дзвюма дзяржавамі. Чакалася, што праграма будзе падпісаная на паседжанні найвышэйшага Савету Саюзнай дзяржавы ў Маскве 8 снежня, аднак гэтага не адбылося, бо напярэдадні Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін не прыйшлі да кансэнсусу па шэрагу пытанняў. Наступная сустрэча кіраўнікоў дзяржаў адбылася 20 снежня.
  • У аргкамітэт пратэстаў супраць інтэграцыі ўваходзяць 15 беларускіх апазіцыйных партый і рухаў.

АА, фота Ірына Арахоўская belsat.eu

Стужка навінаў