На арганізатараў Астравецкага шляху склалі пратаколы


Прынамсі сямёра ўдзельнікаў кампаніі атрымалі запрашэнні ў Заслаўскае аддзяленне міліцыі. Пра ціск на актывістаў у facebook паведаміў намеснік старшыні партыі «Зялёныя» Дзмітрый Кучук:

«Сёння выклікаюць у Заслаўскае аддзяленне міліцыі па справе парушэння парадку арганізацыі або правядзення масавага мерапрыемства Астравецкі Шлях. Ужо выклікаюць за правядзенне круглых сталоў і экскурсіяў па тэме БелАЭС. Тузаюць, на жаль, усіх удзельнікаў».

Фота http://greenbelarus.info

Справы супраць экалагічных актывістаў паводле складзеных пратаколаў будуць разглядаць у судах Менскага раёну.

Недазволеная ўладамі акцыя супраць будаўніцтва Астравецкай атамнай станцыі адбылася 26 траўня ў Заслаўлі. Удзел у ёй узялі каля дваццаці чалавек. Сярод іх – апазіцыянеры Вячаслаў Сіўчык і Ян Лагвіновіч.

Пад час сёлетняга Чарнобыльскага шляху запавядалася штомесячнае правядзенне такога кшталту мерапрыемтваў. Паводле інфармацыі на старонцы таварыства «Зялёная сетка», на 26 чэрвеня запланаваная акцыя ў Радашковічах, 26 ліпеня – у Маладзечна.

ЛБ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары