Прайшла інаўгурацыя 46-га прэзідэнта ЗША


Абраны прэзідэнт ЗША дэмакрат Джо Байдэн прымае прысягу. Ён стаў 46-м прэзідэнтам краіны. Раней прывялі да прысягі новага віцэ-прэзідэнта ЗША Камалу Харыс, паведамляе Vot Tak TV.

Інаўгурацыя праходзіць перад Капітоліем. Гімн ЗША на цырымоніі выканала Лэдзі Гага.

Паводле падлікаў BBC, назіраць за працэсам змаглі блізу ста чалавек — хоць інаўгурацыя Трампа ў 2017 годзе сабрала ад 300 да 600 тысяч чалавек. Замест людзей новага прэзідэнта будуць вітаць 200 тысяч амерыканскіх сцягоў.

Таксама з-за пандэміі адменены традыцыйны абед і маштабны парад – яго перанеслі ў анлайн.

Захады бяспекі

У федэральнай акрузе Калумбія прынялі ўзмоцненыя меры бяспекі. Авіякампаніі забаранілі браць на борт зброю. На вуліцах паміж Капітоліем і Белым домам расставілі блокпасты. Усё гэта — з-за штурму Капітолія 7 студзеня. Тады прыхільнікі Дональда Трампа па яго прызыву праніклі ў будынак, перапынілі працу Сената. Ўнутры адбыліся сутыкненні з паліцыяй. Паведамлялася аб затрыманні 68 чалавек. Загінулі пяць чалавек, у тым ліку адзін паліцэйскі.

Трамп не ў Белым доме

Раніцай 20 студзеня Дональд Трамп на верталёце пакінуў Белы дом разам са сваёй жонкай Меланіяй. У апошні раз сям’я накіравалася «бортам № 1» у сваю рэзідэнцыю ў Палм-Біч, штат Фларыда.

Трамп адмовіўся прысутнічаць на інаўгурацыі Джо Байдэна. Замест гэтага ён праводзіць сваю ўласную цырымонію ў гонар сыходу з пасады кіраўніка дзяржавы. Акрамя салюту з 21-го ружжа ён запатрабаваў аркестр і магчымасць праляцець над горадам. Трамп перапыніў 150-гадовую традыцыю прысутнасці на інаўгурацыі абранага прэзідэнта.

Джыл Байдэн і абраны віцэ-прэзідэнт Камала Харыс.
Фота: Getty Images / MEGA / The Mega Agency / Forum
Стужка навінаў