Прагноз надвор'я па Беларусі на дзень 14 лютага


14 лютага чакаецца воблачнае надворʼе. Месцамі па ўсходзе краіны невялікія ападкі ў выглядзе мокрага снегу, дажджу. У асобных раёнах краіны слабы туман, на дарогах месцамі галалёдзіца.

Вецер паўночна-заходні ўмераны. Максімальная тэмпература паветра ад нуля да +5 градусаў.

У Менску: без ападкаў (верагоднасць ападкаў 5-10 %). Раніцай месцамі па горадзе слабы туман. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні ўмераны. Тэмпература паветра раніцай 0 +1, днём +1 +3, вечарам -1 +1.

СК, belsat.eu

Стужка навінаў