Праблемы бюджэту і адмена Каляднага турніру. Як прайшоў 115-ы дзень пратэсту


1 снежня ў Беларусі быў не толькі першым днём зімы, але і 115-м днём паслявыбарных штодзённых пратэстаў.

Ва ўладаў не хапае грошай

У беларускіх уладаў праблемы з фінансамі. Толькі жыхары Менску вінныя за камуналку на 1 лістапада амаль 9 млн рублёў. Пратэрмінавалі плацяжы амаль 10% рахункаў, кажуць у «Цэнтр інфармацыйных тэхналогіяў Менгарвыканкаму».

Раней беларусаў заклікалі не плаціць у час за камуналку ў якасці адной з формаў эканамічнага пратэсту.

Hавiны
«Беларусь на разломе»: 2–3 снежня пройдзе Менскі форум
2020.12.01 14:18

Напярэдадні ж стала вядома, што дзярждоўг Беларусі за 10 месяцаў вырас амаль на 30%.

Каб неяк кампенсаваць свае выдаткі, улады пачалі павышаць кошты. Гэтак, у Берасці даражэе праезд на грамадскім транспарце. На 10 капеек. Раней кошты аналагічна падаражэў транспарт на Гомельшчыне і Гарадзеншчыне.

Таксама з 1 снежня падаражэлі некаторыя цыгарэты.

Хакею не будзе

Калядны міжнародны турнір на прыз Аляксандра Лукашэнкі ў 2021 годзе не адбудзецца. Пра гэта паведамілі ў Федэрацыі хакею Беларусі. Афіцыйная прычына скасавання турніру – пандэмія каронавіруса, які, як даведаліся беларусы са злітай размовы галасоў, падобных да Наталлі Эйсмант і Мікалая Латышонка, лютуе нават у адміністрацыі Лукашэнкі.

Аб’ектыў
Каронавірус у палацы Лукашэнкі
2020.12.01 22:25

Хакейны турнір штогод праходзіў у Менску з 2005 года. Каманда Лукашэнкі выйгравала яго 13 разоў.

Між тым Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці патрабуе ад Міжнароднай федэрацыі хакея прыцягнуць да дысцыплінарнай адказнасці старшыню ФХБ Дзмітрыя Баскава ў сувязі з дзеяннямі, якія груба ганяць рэпутацыю хакея як віду спорту.

Лукашэнка і Баскаў падчас хакейнага турніру.
Фота: president.gov.by

Сярод такіх дзеянняў, паводле БФСС, прамое дачыненне Баскава да забойства Рамана Бандарэнкі, удзел у агітацыйных акцыях у падтрымку Лукашэнкі з выкарыстаннем Алімпійскай сімволікі, дэманстратыўнае піццё моцнага алкаголю на фоне Алімпійскай сімволікі і ціск на спартсменаў і супрацоўнікаў, якія выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю.

БФСС будзе дамагацца поўнай забароны Дзмітрыю Баскаву на прадстаўленне алімпійскага руху Беларусі і пажыццёвай забароны на ўдзел у любых хакейных мерапрыемствах.

«Адзіная кніга рэгістрацыі злачынстваў»

Святлана Ціханоўская абвясціла аб запуску платформы «Адзіная кніга рэгістрацыі злачынстваў». Там будуць збірацца сведчанні затрыманняў, катаванняў і збівання, а таксама імёны тых, хто іх здзяйсняў. Рэалізацыяй праекту займалася Народнае антыкрызіснае кіраванне, якое ўзначальвае Павел Латушка, і ініцыятыва BYPOL.

Перш за ўсё, адзначыла Ціханоўская, кніга створана для сілавікоў, «якія апынуліся ўцягнутыя ў рэпрэсіўную машыну», але не хочуць у ёй удзельнічаць і могуць заявіць пра чыстасардэчнае прызнанні.

Хрысціяне супраць пратэстаў

Беларускія хрысціяне розных канфесіяў падпісалі зварот да ўладаў з патрабаваннямі правесці новыя прэзідэнцкія выбары і спыніць гвалт на вуліцах краіны. Ліст падпісалі больш за 5000 чалавек, сярод іх – каля 100 святароў і пастараў розных хрысціянскіх канфесіяў.

Акцыя жыхароў мікрараёну Чкалаўскі 1 снежня.
Фота: t.me/vybory_smotri

А ўвечары беларусы зноў выйшлі на традыцыйныя дваравыя і не вельмі пратэсты.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў