Міністэрства аховы здароўя Польшчы плануе ўвесці новыя правілы прыёму на працу лекараў з-за межаў Еўразвязу.
Ведамства плануе дазволіць лекарам не праходзіць настрыфікацыю дыплома. Дазвол на працу будзе выдавацца ў канкрэтнай польскай больніцы пасля праходжання іспыту, які дае права на прафесійную дзейнасць у Польшчы, паведамляе Польскае радыё.
Змяненні датычаць перадусім лекараў з Беларусі і Украіны.
У дакуменце гаворыцца пра прыём на працу замежнага лекара на максімальны тэрмін да пяці гадоў і ў вызначаную ўстанову.
Законапраект ужо паступіў у Сейм. Пакуль невядома, калі яго разгледзяць дэпутаты.
МГ belsat.eu