Польшча адправіць у Беларусь гуманітарную дапамогу з маскамі і антысептыкам


Кампаніі дзяржаўнай скарбніцы Польшчы і МЗС гэтай краіны перададуць Беларусі дэзынфекцыйныя сродкі, антысептыкі і хірургічныя маскі, паведаміла «Белсату» міністэрства замежных справаў Польшчы.

Транспарт грузу забяспечыць дзяржаўная пажарная служба Польшчы. Канвой рушыць з адной з пажарнай частак Варшавы ў чацвер, 23 красавіка.

Пасярэднікам у перадачы ахоўных сродкаў беларускаму боку выступіць Фонд міжнароднай салідарнасці.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў