Пецярбург пераходзіць на ўсеагульную самаізаляцыю


Кіраўніцтва Санкт-Пецярбургу ўвяло на тэрыторыі рэгіёну рэжым поўнай абавязковай самаізаляцыі.

Адпаведны дакумент апублікаваны на афіцыйным сайце адміністрацыі гораду.

Рэжым самаізаляцыі ў сувязі з пандэміяй працягне дзейнічаць да 5 красавіка.

Жыхарам Пецярбургу падчас дазваляецца выходзіць з дому толькі на працу, у краму, да лекара, у аптэку ці каб вынесці смецце і пагуляць з хатнімі жывёламі. Масавыя сходы забароненыя.

Hавiны
У Расеі распачалі першую крымінальную справу за ўцёкі з каранціну
2020.03.29 11:06

Па стане на вечар 30 сакавіка рэжым самаізаляцыі ўведзены амаль у двух дзясятках рэгіёнаў Расеі. 12 вобласцяў і 5 рэгіёнаў пераведзеныя на каранцін. Жорсткія каранцінныя меры прымаюцца ў Маскве.

Па стане на 30 сакавіка ў Расеі захварэлі на каронавірус 1836 чалавек, з іх 66 паправіліся, а 9 памерлі.

КА belsat.eu

Стужка навінаў