Кандыдат у прэзідэнты Украіны Уладзімір Зяленскі даў першую прэс–канферэнцыю ў сваім перадвыбарным штабе.
Па выніках Нацыянальнага экзіт-полу ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне ўпэўнена перамагае Уладзімір Зяленскі. Свае галасы за яго аддалі 73,2% украінцаў, якія прыйшлі на выбарчыя ўчасткі. За Пятра Парашэнку прагаласавалі 25,3%.
ЮВ/МВ belsat.eu