Парашэнка павіншаваў Зяленскага з перамогай


Спецвыданне праграмы «Вот так» пра фінал прэзідэнцкай кампаніі ва Украіне.

Па стане на 20:00 у 198 (з 199) выбарчых акругах яўка склала 62,02%.

Прэс-канферэнцыя Уладзіміра Зяленскага

Дзейны прэзідэнт Пётр Парашэнка застанецца ў палітыцы. Пра гэта ён заявіў на прэс-канферэнцыі пасля абвяшчэння папярэдніх вынікаў экзіт-полаў.

«Ужо ў наступным месяцы я пакіну пасаду кіраўніка дзяржавы. Так вырашыла большасць украінцаў – і я прымаю гэтае рашэнне. Я сыйду з офіса, але я не сыходжу з палітыкі. Я застаюся ў палітыцы. Буду змагацца за Украіну», – заявіў Парашэнка.

Hавiны
Парашэнка: У наступным месяцы я сыду з офісу, але не з палітыкі
2019.04.21 21:15

«Гэтыя вынікі не пакідаюць сумневаў. Я павінен патэлефанаваць майму апаненту і павіншаваць яго», – заявіў Пётр Парашэнка, выступаючы ў сваім выбарчым штабе.

Выбарчыя ўчасткі зачынены. Па выніках Нацыянальнага экзіт-полу ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў упэўнена перамагае Уладзімір Зяленскі. Свае галасы за яго аддалі 73,2% украінцаў, якія прыйшлі на выбарчыя ўчасткі. За Пятра Парашэнкі прагаласавала 25,3%.

Hавiны
Дадзеныя Нацыянальнага экзіт-полу: Зяленскі разграміў Парашэнку
2019.04.21 20:05

Пяцігадовы Цімафей Барадаўкін з Віцебска выйграў 50 тысяч грыўняў ($ 1800) на ўкраінскім шоу «Насмяшы коміка», на якім да пачатку выбарчай кампаніі працаваў кандыдат у прэзідэнты Украіны Уладзімір Зяленскі. Хлопчык адпусціў некалькі жартаў пра свайго тату, сына Лукашэнкі, «піську» і Ўладзіміра Зяленскага. Шоў з’явілася на YouTube 20 красавіка.

Hавiны
5-гадовы беларус пажартаваў пра Зяленскага і Колю Лукашэнку – і выйграў $ 1800
2019.04.21 18:41

На выбарчым участку ў Аўстраліі, дзе ўжо завяршылася галасаванне ў другім туры выбараў прэзідэнта Украіны, палічылі галасы. Паводле звестак пасольства Украіны ў Аўстраліі, на выбарчы ўчастак прыйшло 99 чалавек: Пятра Парашэнку падтрымалі 72 выбарнікі, Уладзіміра Зяленскага – 26. Адзін бюлетэнь прызнаны несапраўдным.

Hавiны
Парашэнка перамог у Аўстраліі
2019.04.21 18:48

Украінскі грамадскі рух «Честно» паведамляе, што фанпейджы кандыдата ў прэзідэнты Украіны Уладзіміра Зяленскі апублікавалі ў дзень выбараў некалькі сотняў агітацыйных пастоў. Згодна з украінскім заканадаўствам, перадвыбарная агітацыя забароненая за дзень да выбараў і ў дзень выбараў. Правядзенне агітацыі ў гэтыя дні караецца штрафам.

Па стане на 15:00 у 110 выбарчых акругах яўка склала 45,32%.

Ва Украіне пачалося галасаванне на прэзідэнцкіх выбарах. Фотафакт

Выбарчыя ўчасткі для галасавання ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў адкрыліся а 8-й раніцы.

«Белсат» ладзіць стрымы з выбарчых участкаў, дзе галасуюць Уладзімір Зяленскі і Пятро Парашэнка.

Прыкладна аб 11.00 на выбарчы ўчастак прыехаў Уладзімір Зяленскі разам са сваёй жонкай Аленай. З журналістамі размаўляць кандыдат у прэзідэнты адмовіўся. Як гэта было, глядзіце ў нашым стрыме.

Выбары ва Украіне.

Стрым! Нашыя карэспандэнты на ўчастку, дзе будзе галасаваць Зяленскі. Украіна абірае наступнага прэзідэнта.

Opublikowany przez Белсат TV Niedziela, 21 kwietnia 2019

А 12.00 на выбарчы ўчастак прыехаў Пятро Парашэнка разам з сям’ёй. Глядзіце наш стрым.

Стрым! Карэспандэнты «Белсату» на ўчастку, дзе будзе галасаваць Парашэнка.Украіна абірае наступнага прэзідэнта.

Opublikowany przez Белсат TV Niedziela, 21 kwietnia 2019

Украінцы працягваюць галасаваць на прэзідэнцкіх выбарах. «Белсат» тым часам спытаў у жыхароў Менску – а за каго б яны прагаласавалі? Глядзіце нашую відэаапытанку ніжэй.

Беларусы о выборах в Украине

Пока любители пораньше просыпаться в выходные отдают голоса за нового президента Украины, жители Беларуси рассуждают: а за кого бы проголосовали они?Больше мнений: https://naviny.belsat.eu/ru/news/poroshenko-ili-zelenskij-videoopros-kogo-by-vybrali-belarusy/

Opublikowany przez Вот Так TV / «Белсат» по-русски Niedziela, 21 kwietnia 2019

 

***

Святлана Аўчарова падсумуе вынікі галасавання разам з нашымі карэспандэнтамі з усёй Украіны, у тым ліку – з выбарчых штабаў Уладзіміра Зяленскага ды Пятра Парашэнкі.

Падчас злучэння з маскоўскаў карэспандэнткай Машай Макаравай мы прааналізуем расейскую рэакцыю на вынікі выбараў ды паспрабуем зразумець, хто з кандыдатаў больш выгодны Крамлю.

Каментаваць заканчэнне ўкраінскай прэзідэнцкай кампаніі ў варшаўскай студыі будуць палітолагі Лукаш Ясіна і Анджэй Шэптыцкі, журналіст Аляксандр Папко і сацыёлаг Наталля Рабінская.

belsat.eu

Стужка навінаў