Валер Рабчанка падаў заяўку на размяшчэнне Ірынінскай гімназіі на віртуальнай мапе планеты.
Аб праекце хлопчыка стала вядома падчас фіналу гомельскага конкурсу даследчых работ «Свет, у якім я жыву» сярод школьнікаў 1 – 5 класаў.
«Неяк мы адпачывалі ў Крыме. Мне вельмі спадабалася. Але мама сказала, што кожны год выязджаць на мора наўрад ці атрымаецца. Але магу паглядзець на розныя месцы не выходзячы хаты. Так я пазнаёміўся з «Google Earth» і віртуальнай мапай нашай планеты. За апошні год «пабываў» у розных гарадах. Тады мне стала цікава, а колькі віртуальных будынкаў з Беларусі і Гомля на гэтых мапах. Аказалася, вельмі мала», – цытуе першакласніка sb.by.
[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]
ЮВ, belsat.eu