Пералічыць бюлетэні не магчыма. Калеснікава адказала Лукашэнку


Аляксандр Лукашэнка распавёў падчас наведвання МЗКЦ, што прапаноўваў пералічыць галасы на прэзідэнцкіх выбарах.

Паводле яго, апазіцыя адмовілася ад гэтага і настойвае на новых выбарах.

«Што будзе наступным яе крокам? Яны ж сказалі – выпусцім палітвязняў. Чаму? Там жа Сярожа (муж Ціханоўская. – Рэд. Belsat.eu) сядзіць. Выйдзе Сярожа адтуль, і ніякіх паўторных выбараў не будзе. Руліць будзе ён, яна будзе зачытваць. Ну што мы ідыёты, гэтага не разумеем? Ніякіх паўторных выбараў», – сказаў ён.

Лукашэнка таксама заявіў, што цяпер ужо ніхто не будзе вызваляць былога прэтэндэнта Віктара Бабарыку, бо той «будзе замінаць».

Страйк на МЗКЦ. Прыехала Марыя Калеснікава. 17 жніўня 2020 г.
Фота: Ірына Арахоўская / Vot-tak.tv / Belsat.eu

Між тым паплечніца кандыдата Святланы Ціханоўскай і Віктара Бабарыкі Марыя Калеснікава заявіла, што не чула пра прапанову Лукашэнкі пералічыць галасы, паведамляе «РИА Новости».

«Ніхто нам нічога не прапаноўваў», – сказала яна.

Калеснікава падкрэсліла, што пералічыць галасы «немагчыма ўжо, бо вельмі шмат галасоў, бюлетэняў знішчана».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў