20 лістапада суд вызваліў француза, якога затрымалі 21 верасня на памежным пункце пропуску Новая Гута, падчас выезду ва Украіну.
Пасля вызвалення з залы суду, Жалян Віё адказваў на каментары журналістаў і актывістаў, якія прыйшлі яго падтрымаць. Хлопцу задалі пытанне, ці ён збіраецца яшчэ раз наведаць Беларусь.
«Калі Лукашэнка не будзе прэзідэнтам і зменіцца судовая сістэма, чаму б і не», – сказаў Жалян Віё.
Аднак перакладчыца пабаялася даслоўна перакладаць ягоныя словы, сказаўшы толькі, што гэта «супраць нашага..»..
Суд прызнаў француза невінаватым.
Глядзіце таксама:
ДР belsat.eu