Перад выбарамі Лукашэнка выступіць са штогадовым пасланнем


Кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка склікае пазачарговую сесія Палаты прадстаўнікоў і Савету Рэспублікі для заслухоўвання штогадовага паслання. Паводле ўказу, які апублікаваны на сайце pravo.by, паседжанне адбудзецца 3 жніўня.

Штогадовае пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Беларусі – абавязак кіраўніка краіны, які падпісаны ў Канстытуцыі. Першапачаткова мерапрыемства мелася адбыцца ў сярэдзіне красавіка. Але праз каронавірус пасланне перанеслі на нявызначаны час. Лукашэнка патлумачыў, што яго выступ перанеслі праз каронавірус.

«Ведаеце, тут няма ніякай канспіралогіі. Гэта пасланне было запланавана на сярэдзіну красавіка. Канкрэтнай даты не было. Як толькі гатова было б пасланне, і яно адпавядала духу сённяшняга дня, яно б прагучала ў сярэдзіне красавіка. Але сітуацыя з каронапсіхозам, інфекцыямі, ну, а потым абвешчанай пандэміяй, пагадзіцеся, ашаламляльна змянілі сітуацыю не толькі ў нашай краіне, але і ва ўсім свеце.

Вось уявіце прэзідэнта на трыбуне сёння. І што ён можа сказаць? Я задаваў шмат пытанняў, вы гэта чулі, што будзе з намі пасля гэтага псіхозу і інфекцыі? Хто сёння можа сказаць, што будзе? Ніхто», – цытуе Лукашэнку «Пул Первого».

Hавiны
Лукашэнка распавёў, чаму перанёс пасланне парламенту. І некалькі разоў сказаў «псіхоз»
2020.04.25 14:27

Вясной і летам пра пасланне ўзгадвалі толькі праваабаронцы і незалежныя палітыкі.

24 ліпеня Лукашэнка падпісаў указ, паводле якога склікае пазачарговае паседжанне беларускага парламенту з мэтай заслухоўвання штогадовага паслання. Паседжанне адбудзецца 3 жніўня сёлета, літаральна за тыдзень да прэзідэнцкіх выбараў. Верагодна, што пасланне могуць сумясціць з перадвыбарнай праграмай Лукашэнкі.

Hавiны
Чарговую падзею з удзелам Лукашэнкі перанеслі
2020.03.16 11:51

СК belsat.eu

Стужка навінаў