Павел Севярынец выйшаў на свабоду. Але сёння яго зноў будуць судзіць

Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец выйшаў на свабоду пасля адбыцця 15 содняў арышту. У 12:00 у палітыка прызначаны новы суд за акцыі ў абарону незалежнасці.

Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў «Facebook».

Вітаю вас, дарагія сябры!Сёння мяне паднялі ў камеры ўначы і загадалі без тлумачэнняў сабраць рэчы. На калідоры ўжо…

Opublikowany przez Павел Севярынец Czwartek, 9 stycznia 2020

Севярынец распавёў, што на свабоду ён выйшаў нават трохі раней чым чакалася.

«Сёння мяне паднялі ў камеры ўначы і загадалі без тлумачэнняў сабраць рэчы. На калідоры ўжо чакалі двое ў цывільным. Ну, думаю, на чарговы суд і па канвееры. У дзяжурцы высветлілася, што мне залічылі ў тэрмін 15 сутак маё пяцігадзіннае затрыманне 18 снежня (калі здымалі на камеру папярэджанні пра дзяцей і елку на 20-е) – і суткі заканчваюцца сёння ў 06.45», – піша ён.

Палітыка даставілі ў Савецкі РУУС, аформілі дакументы і паведамілі, што ў 12:00 яго чакае чарговы суд. Разгляд адміністратыўнай справы пройдзе ў судзе Савецкага раёну.

Севярынец дзякуе ўсім, хто падтрымліваў яго падчас адбыцця арышту.

«Як прайшлі 15 сутак? Акрэсціна ёсць Акрэсціна. Зноў вошы (у маёй 14 камеры перад гэтым, як я даведаўся, адмыслова трымалі бяздомных, рыхтаваліся да святочных пасадак, так сказаць). На ўваходзе забралі асадкі і стрыжні (каб пісьменнік у камеры не пісаў). Апошнія двое сутак амаль не спалі: ў камеру закінулі мужыка з белай гарачкай, забралі толькі сёння ноччу пасля чарады скандалаў», – распавядае ён.

Павел Севярынец – ініцыятар і арганізатар акцыяў супраць інтэграцыі з Расеяй, што праходзілі ў Менску 7,8, 20, 21 і 29 снежня. За тры дні да апошняй акцыі, 26 снежня, Севярынец быў арыштаваны на 15 содняў, а таксама пакараны штрафам у 1275 рублёў. 9 студзеня палітыка завочна зноў пакаралі буйным штрафам – 1350 рублёў.

За незалежнасць судзяць двойчы. У тым ліку тых, хто яшчэ не выйшаў

ІІ belsat.eu

Глядзі таксама

Hавiны