Павел Латушка выехаў з Беларусі. Гаворка пра эміграцыю не ідзе


Павел Латушка
Павел Латушка перад допытам у СК па справе аб стварэнні Каардынацыйнай рады. 25 жніўня 2020 года.
Фота: Ірына Арахоўская / «Белсат» / Vot-tak.tv

Чалец Каардынацыйнай рады Павел Латушка выехаў з Беларусі ў Польшчу, гэтую інфармацыю ён пацвердзіў belsat.eu. Гаворка пра эміграцыю не ідзе.

Напярэдадні Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Латушка перайшоў «чырвоную лінію».

У размове з «Белсатам» Павел Латушка пацвердзіў, што ў зараз ён знаходзіцца ў Польшчы па запрашэнні старшыні праграмнай рады Эканамічнага форуму, які праходзіць у Крыніцы Гурскай, Зыгмунта Бердыхоўскага.

Раней Латушка браў у ім удзел у якасці амбасадара Беларусі ў Польшчы і як чалец беларускай дэлегацыі.

«Падчас форуму перадам інфармацыю аб развіцці сітуацыі ў Беларусі, унутрыпалітычныя і ўнутры эканамічныя праблемы, правесці двухбаковыя сустрэчы. Таксама ў мяне запланаваныя сустрэчы з ва ўрадзе Польшчы, МЗС, Сейме і з прадстаўнікамі беларускай дыяспары», — распавёў ён у каментары нашаму тэлеканалу.

Далей Павел Латушка паедзе ў Вільню. У сталіцы Літвы ён сустрэнецца з кіраўніком МЗС, парламенту Літвы і дэпутатамі Еўрапарламенту.

Як дадатковае пытанне – абмеркаванне будучыні Купалаўскага тэатру.

«У аніякім багажніку мяжу я не перасякаў. Праходзіў яе праз памежны пункт Баброўнікі – Бераставіца. Усё было абсалютна нармальна і без перашкодаў», — запэўніў спадар Павел.

Hавiны
Павел Латушка – пра ролю Каардынацыйнай рады і магчымасць перамоваў з уладамі
2020.08.30 08:53

25 жніўня Павел Латушка быў выкліканы на допыт у Следчы камітэт. Яму было заяўлена, што ён знаходзіцца ў статусе сведкі паводле крымінальнай справы аб захопе ўлады Каардынацыйнай радай.

У інтэрвʼю «Белсату» на мінулым тыдні Павел Латушка падрабязна распавёў пра несхаванае вонкавае назіранне, а таксама заявіў, што мае намер працягваць працу ў Каардынацыйнай радзе.

  • Паўлу Латушку 47 гадоў. Ён займаў пасаду міністра культуры, кадравы дыпламат, былы дырэктар Купалаўскага тэатру, сёння – чалец прэзідыуму Каардынацыйнай рады

belsat.eu

Стужка навінаў