Паўночная Карэя правяла выпрабаванні новай ракетнай сістэмы


Кіраўнік КНДР Кім Чэн Ын прысутнічаў пры запуску асабіста і выказаў задавальненне вынікамі, паведамляе Deutsche Welle са спасылкаю на паўночнакарэйскае дзяржаўнае інфармагенцтва ЦТАК.

Паводле інфармацыі агенцтва, асноўная задача выпрабаванняў – «вывучыць палёт на вялікіх вышынях і эфект ад трапляння ў мэту». Падрабязнасці пра саму ракетную сістэму не раскрываюцца.

Вядома, што 25 ліпеня Паўночная Карэя запусціла дзве балістычныя ракеты, якія праляцелі 430 кіламетраў у напрамку Японскага мора. Лідар КНДР заявіў тады, што ракеты былі выпушчаныя пад ягоным асабістым кантролем, і з’яўляліся «урачыстым папярэджаннем» вайсковым вучэнням, запланаваным у Паўднёвай Карэі сумесна з ЗША. Аналагічны запуск адбыўся 31 ліпеня. 2 жніўня Камітэт начальнікаў штабоў (КНШ) Паўднёвай Карэі заявіў, што КНДР выпусціла ва ўсходнім напрамку яшчэ дзве ракеты малой далёкасці.

У красавіку 2018 года кіраўніцтва КНДР абвясціла аб спыненні ядравых выпрабаванняў і запуску міжкантынентальных ракет. Дакумент, падпісаны ў чэрвені таго ж года паміж ЗША і КНДР прадугледжвае поўную дэнуклеарызацыю апошняй, але не ўтрымлівае канкрэтных крокаў па дасягненні гэтай мэты.

На саміце лідараў Паўднёвай і Паўночнай Карэі, які прайшоў у верасні т2018-га ў Пхеньяне, КНДР абавязалася канчаткова закрыць выпрабавальны ракетны палігон «Сохэ» і спыніць эксплуатацыю размешчанай на ім пускавы ўстаноўкі.

Другая сустрэча Трамп і Кіма ў канцы лютага 2019 года ў Ханоі скончылася без дасягнення якіх-небудзь дамоўленасцяў па пытанні ядравай праграмы КНДР.

КА belsat.eu

Стужка навінаў