Пасля наведвання басейну ў Баранавічах шпіталізаваныя 13 дзяцей


Праз хімічнае атручванне 13 вучняў баранавічскай школы трапілі ў шпіталь, паведамляе МНС.

Група з 15 дзяцей займалася ў басейне школы алімпійскага рэзерву №4. Раптам дзеці адчулі рэзь у горле, ім стала цяжка дыхаць.

Тэрмінова выклікалі хуткую і ратавальнікаў.

Аказалася, што ў тамбуры запаснога выхаду з басейну выпадкова аказаліся побач і змяшаліся сродак для апрацоўкі вады і сродак для дэзынфекцыі. У выніку адбылася хімічная рэакцыя, і пары хлору трапілі ў залу басейну.

13 з 15 дзяцей былі шпіталізаваныя. Цяпер пагрозы іхнаму жыццю няма.

КА belsat.eu

Стужка навінаў