Пашанцавала: мужчына знайшоў на прыпынку 680 літраў спірту


Фота: uvd.grodno.by

У Смаргонскім раёне супрацоўнікі па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі разам з памежнікамі канфіскавалі буйную партыю кантрафактнай алкагольнай прадукцыі.

Сілавікі спынілі мікрааўтобус, якім кіраваў беспрацоўны мужчына. Падчас дагляду аўтамабіля яны знайшлі вялікую колькасць 10-літровых каністраў з вадкасцю, якая ўтрымлівае спірт. Агулам у машыне знаходзілася 680 літраў сурагату.

Мужчына патлумачыў, што ўсе гэтыя каністры ён знайшоў на прыпынку грамадскага транспарту.

Міліцыя не паведамляе пра ўжытыя ў дачыненні да мужчыны меры.

ГА, belsat.eu паводле uvd.grodno.by

Глядзі таксама
Каментары